У Расіі затрымалі магілёўца, у яго доме знайшлі наркотыкаў на $1,5 млн

Источник материала:  
16.12.2019 17:57 — Разное
У Расіі затрымалі магілёўца, у яго доме знайшлі наркотыкаў на ,5 млн
Затрыманы / Скрыншот з відэа МУС

МУС Беларусі і Расіі заявілі пра ліквідацыю міжнароднай наркагрупоўкі, якая працяглы час займалася вытворчасцю і продажам "наркатычнага сродку метадон у буйным памеры". Арганізатарам і актыўным удзельнікам яе дзейнасці быў жыхар Магілёва, "асоба народнасці рома". Ён купіў пад Масквой прыватны дом, які абсталяваў пад наркалабараторыю.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС нашай краіны, у Маскоўскай вобласці былі затрыманыя два чалавекі — згаданы магілёвец і ўдзельнік злачыннай групы. У рукі сілавікоў трапілі 14 кілаграмаў метадона, больш за 100 кг хімічных рэчываў, лабараторнае абсталяванне. Кошт забраных наркотыкаў ацэнены на суму каля 1,5 млн долараў (па цэнах чорнага рынку). Затрыманаму магілёўцу ў Расіі пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

←Минское «Динамо» подписало контракт с десятым иностранцем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика