ДТЗ на трасе М1: кіроўца прапусціў паварот і спрабаваў вярнуцца заднім ходам

Источник материала:  
11.12.2019 21:15 — Разное
ДТЗ на трасе М1: кіроўца прапусціў паварот і спрабаваў вярнуцца заднім ходам
На месцы ДТЗ / ДАІ

11 снежня каля 18:30 на 361-м кіламетры аўтадарогі М1 у кірунку Брэста адбылася аварыя, у якой загінула жанчына. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, 50-гадовы жыхар Бабруйска вяртаўся дахаты з аэрапорта на аўтамабілі Nissan Almera, рухаўся па навігатары. У нейкі момант ён прапусціў паварот і вырашыў паспрабаваць вярнуцца заднім ходам. У выніку адбылося сутыкненне з Volkswagen Passat, які ехаў па той жа паласе. 68-гадовы кіроўца не паспеў зрэагаваць — аўтамабіль рухаўся на вялікай хуткасці. Ад удару Volkswagen Passat адкінула ў правы кювет.

У аварыі загінула пасажырка Nissan Almera, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні і не была прышпілена рэменем бяспекі. Кіроўца атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. У бальніцу трапіла і сям'я з трох чалавек, якая ехала ў Volkswagen Passat.

Вядома, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.

←В Словакии открыли мемориальную доску в честь Янки Купалы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика