25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль

Источник материала:  
11.12.2019 — Разное

25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль25 год назад Велікасельская сярэдняя школа (з 2003 года  — школа-сад) пераехала ў новы сучасны двухпавярховы будынак.  На сённяшні дзень  у ёй   створаны 10 класаў-камплектаў, адукацыю атрымліваюць 45 вучняў, а дзіцячы сад наведваюць  5 маленькіх выхаванцаў.У апошнія гады ў нашым раёне і за яго межамі гэта школа стала  шырока вядомай сваёй цікавай выставачнай дзейнасцю. На яе базе створана Велікасельская Арт-галерэя, дзе з дапамогай сваіх  педагогаў выставы адкрываюць самі дзеці. “Чым жа  невялікая сельская школа адрозніваецца ад усіх іншых школ раёна?”, спыталі мы ў дырэктара  навучальнай установы Юрыя Часлававіча Матуля.

-Школа адметная сваёй дружнай, хоць і невялікай  школьнай сям’ёй, педагагагічным саставам, цікавымі для дзяцей праектамі і , канечне ж, традыцыямі,-расказаў кіраўнік.- На працягу апошніх пяці  год у школе паспяхова рэалізуецца інавацыйны праект” Суботні дзень у сяброўскім фармаце: Велікасельская АРТ-галерэя”. За гэты час у Велікасельскай школе было арганізавана больш за 20 выстаў, палова з якіх – міжнародныя. Удзельнікамі выстаў сталі мастакі і фатографы з краін блізкага і далёкага замежжа. Экскурсаводамі заўсёды выступаюць самі вучні. У іх гэта дзейнасць выклікае вялікую цікавасць.

Важным напрамкам работы школы  з’яўляецца ўзаемасупрацоўніцтва. Мы шукаем новых сяброў у Велікасельскіх школах вобласці і рэспублікі, іх усяго чатыры.  Першым крокам стала наведванне Велікасельскай базавай школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці  і арганізацыя на базе нашай школы выставы вучняў мастацкага аддзялення Дзяржынскай школы мастацтваў.

Нам цікавая праектная дзейнасць. Школа працуе над доўгатэрміновым праектам пад назвай “Па жыццёвых старонках Кнігі пашаны “Чалавек года Віцебшчыны і Шаркаўшчынскага раёна”. Класныя кіраўнікі 1-11 класаў праводзяць цыклы класных гадзін  “Гонар чалавецтва: зямля шаркаўшчынская”, працягваюць працу над праектам “Малыя хронікі Вялікага Сяла”.

У мінулым годзе  калектыў нашай школы падрыхтаваў і надрукаваў  кнігу “Маленькія хронікі Вялікага Сяла”, дзе ў навукова-папулярнай форме апавядаецца пра вёску Вялікае Сяло, пра яе гісторыю і сучаснасць. Годнае месца ў дадзеным выданні адведзена персаналіям людзей, якія ўславілі родную вёску сваімі дасягненнямі у розных сферах дзейнасці і гераічнымі подзвігамі у баях за свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Кніга ілюстравана фотаздымкамі з архіваў вяскоўцаў.

Нашы вучні – пераможцы і прызёры шматлікіх спартыўных раённых  мерапрыемстваў. Яшчэ адзін напрамак, які мы развіваем, беларускі народны лялечны тэатр “Батлейка”.Вучні школы неаднаразова  выступалі з каляднымі і велікоднымі турамі “Батлейкі”  ў дзіцячых садках  г. п. Шаркаўшчына і раёна.

-22 лістапада 1994 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Для велікасельскіх хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў і настаўнікаў гэты дзень стаў днём нараджэння сярэдняй школы, якая да гэтага часу была толькі  базавай. Што цікавага адбылося ў навучальнай установе   напярэдадні  25-гадовага юбілею?

— Напярэдадні  юбілею наша школа гасцінна сустракала  намеснікаў дырэктараў школ, удзельнікаў раённага семінару   “Унутраны кантроль  і аналітычная дзейнасць у сістэме работы намесніка дырэктара”. Падчас работы семінару педагогі школы  падзяліліся вопытам сваёй работы з калегамі, а пасля   ў школе была ўрачыста адкрыта выстава дыпломных работ студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выставу ў школьнай АРТ-галерэі, прысвечаную 60-гадоваму юбілею мастацка-графічнага факультэта ВДУ,   ўрачыста адкрылі нашы дзеці. У гэты ж  дзень вучні  нашай школы прадставілі выставу фотаработ  фатографа-аматара, настаўніка Велікасельскай ДС-СШ   Сямёна Вітальевіча Фаміна.

І праз 25 год жыццё ў Велікасельскай ДС-СШ цікавае і насычанае. І дзеці ў гэтай школе адчуваюць сябе,  як дома. Для гэтага працуе творчы, актыўны  і зладжаны  калектыў педагогаў, цвёрда перакананы ў тым, што сельская школа ў наш час – значна больш, чым проста школа. Ва ўсякім разе ў Вялікім Сяле яна сапраўды стала цэнтрам аграгарадка, яго маральнай і духоўнай асновай.

ДАВЕДАЧНА:   у 1946 годзе была ўтворана Велікасельская пачатковая школа, у 1956 годзе яна стала сямігадовай. У 1994 годзе пабудаваны новы будынак, школа пераўтворана ў сярэднюю, у 2003 атрымала статус “школа-сад”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль 25 год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Велікасельскай сярэдняй школы. Пра дзень сённяшні гэтай навучальнай установы расказвае яе дырэктар Юрый Часлававіч Матуль

Comments are closed.

Яндекс.Метрика