Асіповічы: хроніка здарэнняў
10.12.2019
—
Разное
Супрацоўнікамі АДАІ з 2 па 8 снежня зарэгістравана 3 ДТЗ, папярэджана 73 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты “бяспраўнік”, 14 пешаходаў і веласіпедыстаў, 4 з якіх — за невыкарыстанне святлоадбіваючых элементаў.
Аддзелам Дэпартамента аховы адміністрацыйна пакараны 7 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — што здзейснілі дробныя крадзяжы, па 1 — парушылі правілы дарожнага руху ці ўчынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.
* * *
РАУС інфармуе: у падраздзяленнях АГіМ, а таксама тых, што ажыццяўляюць прыём грамадзян па пытанні абароту зброі, працоўны дзень з чацвярга 2 студзеня 2020 года перанесены на панядзелак 30 снежня 2019 года.