Марка “20 гадоў з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”выйшла ў свет з друкарні Бабруйска

Источник материала:  
09.12.2019 — Разное

6 снежня у межах мерапрыемстваў з нагоды 20-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў Бабруйскай узбуйненнай друкарні імя А.Ц.Непагодзіна для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь былі наладжаны прэс-тур і азнаямленчая экскурсія па друкарні.

Марка “20 гадоў з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”выйшла ў свет  з друкарні Бабруйска

А падставай для гэтага стала наступнае: калектыву друкарні імя А.Ц.Непагодзіна па заказе РУП “Белпошта” выпала ганаровае права надрукаваць 20 тысяч экзэмпляраў маркі “20 гадоў з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”. У Прадстаўніцтве пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску адбылося ўрачыстае гашэнне маркі.


Марка “20 гадоў з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”выйшла ў свет  з друкарні Бабруйска

Дырэктар друкарні Уладзімір Пасько правёў для ўдзельнікаў прэс-тура пазнавальную экскурсію па шляху ад стварэння і да выхаду ў свет знакавай маркі, якая знамянуе гістарычную падзею Саюзнай дзяржавы. Так, выраб да­дзенай высокамастацкай прадукцыі заняў каля 2-х тыдняў. Пробны экзэмпляр быў накіраваны заказчыку для ўзгаднення, і толькі пасля гэтага пачалося друкаванне эксклюзіўнай маркі.

На пытанне, чаму менавіта бабруйчанам выпала ганаровае права друкаваць гэтую марку, Уладзімір Пасько адзначыў, што падстава для гэтага, магчыма, стала тое, што друкарня імя А.Ц.Непагодзіна акрамя ліцэнзіі мае значны вопыт друкавання каштоўных і складаных па дызайне мастацкіх вырабаў. Прадпрыемства працуе на машынах і абсталяванні, якія дазваляюць дасягаць высокай якасці друку і дакладнай колераперадачы, да таго ж, у калектыве працуюць вопытныя майстры дызайнерскай і друкарскай справы.

Прадстаўнікі СМІ мелі магчымасць прайсціся па цэхах падрыхтоўкі і друкавання самай разнастайнай прадукцыі.


Марка “20 гадоў з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”выйшла ў свет  з друкарні Бабруйска

На рахунку бабруйскіх друкароў — і маркі з нагоды трохразовай перамогі Дар’і Домрачавай на алімпіядзе ў Сочы, а таксама ў гонар 1000-годдзя г.Брэста.

Людміла СЯМЁНАВА,
удзельнік прэс-тура.
Фота аўтара.

←Никак не успокоятся? Сестра Фриске обвинила Шепелева в «тщательной подготовке» к смерти певицы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика