Пад Мінскам затрымалі пацыента вар'ятні, які спрабаваў згвалціць медсястру

Источник материала:  
09.12.2019 11:18 — Разное
Пад Мінскам затрымалі пацыента вар'ятні, які спрабаваў згвалціць медсястру
Затрыманы / minobl.mvd.gov.by

У Мінскім раёне затрымалі пацыента Грозаўскага псіханеўралагічнага дыспансера, які знаходзіцца ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Амаль месяц таму 25-гадовы мужчына спрабаваў згвалціць 40-гадовую медсястру. У яго быў металічны прут, якім ён пагражаў, хапаў жанчыну за шыю, рукі, за адзенне. Жанчына паклікала на дапамогу санітара, пасля чаго пацыент уцёк.

Як бачым, па гарачых слядах затрымаць мужчыну не ўдалося. Нядаўна яго знайшлі і затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама. Капыльскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

← 2 января может стать выходным без отработки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика