На выходных прагназуецца дождж і мокры снег, але толькі месцамі

Источник материала:  
06.12.2019 15:15 — Разное
На выходных прагназуецца дождж і мокры снег, але толькі месцамі
БЕЛТА

У суботу, 7 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па Віцебскай вобласці, а ўдзень па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць дождж і мокры снег. Уначы месцамі па поўначы прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць -5...+1. Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 5 цяпла.

8 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе -3...+3. Удзень прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

←Делегация из Ганцевичей принимает участие в праздновании 80-летия Брестской области (обновляется)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика