Праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для кіраўскіх школьнікаў

Источник материала:  
05.12.2019 — Разное

Адзіны дзень інфармавання у межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшоў ва ўсіх установах адукацыі раёна. У гэты раз школьнікі абмеркавалі тэму: «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам». 

Госцем адзінага дня інфармавання ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага стала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава. У форме адкрытага дыялогу яна аргументавана растлумачыла вучням 8-11 класаў, наколькі важна было для беларускага народа і нашай краіны набыць суверэнітэт, незалежнасць і дзяржаўнасць. Былі закрануты пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Асобую ўвагу школьнікаў звярнулі на дасягненні ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, спорту, культуры і ў сацыяльнай палітыцы.

Праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для кіраўскіх школьнікаў

Таксама рабятам быў прадстаўлены эскізны праект мемарыяла, прысвечанага памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі. Як адзначыла Ларыса Гаўрылава, яго ўзвядзенне будзе прымеркавана  да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для кіраўскіх школьнікаў

У канцы сустрэчы вучням прапанавалі выбраць аб’екты нашай краіны, побач з якімі яны хацелі б сфатаграфавацца, а  фатаграфіі потым падарыць сваім аднагодкам з іншай краіны. Пасля нядоўгай дыскусіі разам з аб’ектамі рэспубліканскага значэння Нацыянальнай бібліятэкай, Лядовым палацам і Батанічным садам школьнікі  адзначылі і жамчужыну Кіраўскага краю – Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль.

Дзень інфармавання прайшоў у атмасферы даверу, атрымаўся цікавым і пазнавальным.

Аляксандра КАЛІНІНА.

Фота аўтара.

                               ___________________

На мерапрыемства ў межах адзінага дня інфармавання да школьнікаў Барчыцкага НПК ДС-СШ прыйшлі старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч і дэпутат Савета Алена Трушкіна. 

У пачатку у рамках спецыяльнага праекта вучні паглядзелі відэаролік “ГЭС на Нёмане”, падрыхтаваны Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

Потым госці жыва і цікава падзяліліся з вучнямі інфармацыяй аб развіцці незалежнай Рэспублікі Беларусь, абапіраючыся на канкрэтныя прыклады па Кіраўскім раёне. Былі абмеркаваны найбольш важныя падзеі і мерапрыемствы ў нашай краіне.

Арцём СЯМЁНАЎ, вучань 11 класса  Барчыцкага НПК ДС-СШ.

←Эйфелеву башню закрыли для туристов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика