Марзалюк: «Тры слогана, па якіх мы развіваемся і ідзем: парадак ва ўсім, найноўшыя тэхналогіі і беларускае сэрца»

Источник материала:  
05.12.2019 12:25 — Разное

Мнение избранный депутат высказал в программе «В обстановке мира».

Игорь Марзалюк, избранный депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:  
Я хацеў бы нагадаць усім тым, хто становіцца ў паставу Касандры, з 1994 года кожную зіму і кожную вясну кажа: «Вось, усё, ляснецца краіна. Ляснецца эканоміка, ўсё спыніцца, і раз’юшаныя мільёны галодных рабочых выйдуць на вуліцы». А краіна не ляснулася, не ўпала, краіна выбудавана, краіна нармальна, дынамічна развіваецца.

І за гэтыя 25 год мы прайшлі такі шлях, які другія праходзілі за стагоддзі. І прайшлі мы гэты шлях не таму, што добры дзяцька нас карміў, а таму, што мы самі самарэалізоўвалі свой нацыянальны праект.

У мяне ёсць тры слогана, якія я лічу асновай, па якіх мы развіваемся і ідзем: парадак ва ўсім, найноўшыя тэхналогіі і беларускае сэрца. Вось гэтыя тры рэчы – наша разуменне таго, што у нас ёсць нацыянальны дом, які мы будуем, разуменне таго, што мы яго павінны будаваць у адпаведнасці з найноўшымі тэхналогіямі, развіваць навуку і адукацыю. У нас ёсць будучыня, у нас ёсць патрыятычная моладзь, якая і ў парламенце, і ў бізнесе, і за станком, і за пультам праграмавання даказвае, што Беларусь – лепшая ў свеце. Таму наша душа, наша сэрца, найноўшыя тэхналогіі – гэта нашы, беларускія брэнды, якія будуць прадвызначаць культурную, нацыянальную, эканамічную прастору. Не только Еўропы, але і Еўразіі. Гэтым пераможам, з гэтым пойдзем. І тыя змены, пра якія мы ўсе з вамі казалі, у тым ліку, пра канстытуцыю, мы будзем рабіць не для таго, каб падабацца чужым дзядзькам, а для таго, каб развіваць сваю краіну. А тыя, хто працягвае подлічаць, хлусіць – іх можна толькі пашкадаваць. Я не магу іх ненавідзець – за іх трэба маліцца.

Марзалюк: «Тры слогана, па якіх мы развіваемся і ідзем: парадак ва ўсім, найноўшыя тэхналогіі і беларускае сэрца»

Люди в материале: Игорь Марзалюк

 (оригинал новости)
←Последнее слово Хаютина в суде: «Очень сожалею. "Тамбаз" мог достроить дома»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика