На другую палову тыдня сіноптыкі абяцаюць жыхарам Нясвіжскага раёна у асноўным плюсавую тэмпературу і ападкі ў выглядзе дажджу.
Сёння,5 снежня, — воблачна з праясненнямі і без ападкаў. Вецер — заходні — 5 — 7 метраў за секунду. Удзень — +1…+2 °С, ноччу —каля 1 градуса са знакам “-“.
У пятніцу будзе больш пахмурна, але з праясненнямі і таксама без ападкаў. Паўдёва-заходні вецер складзе 6 — 8 м/с, парывы — да 14. Дзённая тэмпература — 0…+3 °С, уначы — +1… +2 °С.
7 снежня спецыялісты перадаюць суцэльную воблачнасць, у другой палове дня — дождж. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Удзень — 1…2 градусы цяпла, ноччу — +2…+3 °С.
У нядзелю будзе дажджліва і воблачна. Вецер — пераменных напрамкаў — да 8 м/с, з парывамі да 12. Удзень — каля 2 градусаў вышэй за нуль, уначы — +2 °С.
Панядзелак таксама чакаецца дажджлівым і пахмурным, у другой палове дня магчымы снег. Дзённая тэмпература — +1…+2 °С, ноччу — -1…0 °С.
“НН”.