У чацвер чакаецца парывісты вецер, галалёд і да +5
04.12.2019 15:32
—
Разное

БЕЛТА
5 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, днём з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па ўсходзе краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі прагназуецца туман, на дарогах галалёдзіца, ноччу і раніцай у асобных раёнах галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -2...+4, удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла.