Беларуса затрымалі на мяжы з Украінай з запчасткамі для баявога верталёта
04.12.2019 12:51
—
Разное

Камплектуючыя для баявога верталёта Мі-24 / СБУ Украіны
Беларус паспрабаваў правезці ў Украіну запчасткі для баявога верталёта Мі-24 на суму ў 100 тысяч долараў. Камплектуючыя дэталі мужчына схаваў у асабістых рэчах. Як паведамляе unian.net, спасылаючыся на прэс-цэнтр Службы бяспекі Украіны, парушальніка затрымалі на пункце пропуску "Вільча" падчас мытнага дагляду. Дакументаў на запчасткі праваахоўнікі не выявілі.
Следчыя СБУ паведамілі беларусу аб падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага правапарушэння па артыкуле 333 КК Украіны (парушэнне парадку ажыццяўлення міжнародных перадач тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму экспартнаму кантролю). У суд накіраваны абвінаваўчы акт.