Гарадоцкія ратавальнікі выцягнулі лася, які праваліўся пад лёд
03.12.2019 10:04
—
Разное

Ратавальнікі дапамаглі ласю, які праваліўся пад лёд / mchs.gov.by
1 снежня ў 14:00 да гарадоцкіх ратавальнікаў звярнуўся дырэктар раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Ён расказаў, што на возеры Чарнова каля вёскі Лука пад лёд праваліўся лось, піша прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што лось знаходзіцца за 250 метраў ад берага пад лёдам і сам выбрацца не можа. З дапамогай гідратэрмакасцюма і дошкі для ратавання людзі выцягнулі жывёлу з вады. Лось сышоў у лес, ветэрынарная дапамога яму не спатрэбілася.