У сярэдзіне тыдня пацяплее і прыйдзе мокры снег з дажджом
БЕЛТА
У аўторак, 3 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўднёвым усходзе прагназуецца снег, слабая завея. Месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чкаецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Уначы будзе 0...-5, удзень прагназуецца ад 3 марозу да 2 цяпла.
4 снежня пачнецца пацяпленне. Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, пераважна па паўночным захадзе, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-8 ніжэй за нуль, удзень прагназуецца ад -1 да +5.
У чацвер, 5 снежня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Месцамі будзе туман, слабы галалёд. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе -3...+3, удзень сіноптыкі прагназуюць ад нуля да 5 градусаў цяпла.