Пры пошуках зніклага рыбака на Случчыне загінуў вадалаз

Источник материала:  
02.12.2019 12:18 — Разное
Пры пошуках зніклага рыбака на Случчыне загінуў вадалаз
Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

Падчас пошукаў зніклага рыбака ў Слуцкім раёне загінуў вадалаз Мінскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на вадзе (ТРВАД), паведамляе БЕЛТА. 

Паведамляецца, што 30 лістапада 36-гадовы Віталь Чарноў са Слуцка адправіўся на падводнае паляванне і знік. 1 снежня яго пачалі шукаць у рацэ Сівельга каля вёскі Вялікі Быкаў Слуцкага раёна.

Падчас пошукаў пасля 12:00 пад вадой загінуў 53-гадовы вадалаз манеўрана-пошукавай групы Менскай абласной арганізацыі ТРВАД. Як удакладняе kurjer.info, вадалаза спрабавалі рэанімаваць у "хуткай", але ён памёр.

Праваахоўнікі высвятляюць абставіны трагедыі.

Цела падводнага рыбака і гарпун знайшлі пад вечар 1 снежня. На месцы здарэння арганізавалі выратавальную аперацыю, але яе давялося адкласці на панядзелак, бо ўжо сцямнела.

Як распавялі выданню kurjer.info сваякі зніклага Віталя Чарнова, вадалаз пабачыў нумар гідракасцюма і падводнае ружжо. Жонка Чарнова пацвердзіла, што касцюм і зброя належаць яе мужу.

У Чарнова засталіся трое дзяцей — 3, 6 і 14 гадоў. 

Дарэчы, у 2018 годзе ў гэтай мясцовасці таксама патануў чалавек. І тады Віталь Чарноў удзельнічаў у яго пошуках.

←«Я весил 120 кг». Белорусский актёр рассказал о том, как похудел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика