Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка

Источник материала:  
01.12.2019 — Разное

Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка

Ёсць такі жарт, які насамрэч зусім не жарт: тое, што для людзей іншых прафесій свята або выхадны, для журналістаў і работнікаў культуры – самая праца. Вось і мінулы тыдзень адзначыўся для нас адсутнасцю паўнапраўных суботы і нядзелі. Але нагоды былі такімі цёплымі, мерапрыемствы былі такімі па-сямейнаму ўтульнымі і шчырымі, што праца была падобна на адпачынак. Прынамсі, для мяне. Бо мне пашчасціла пабываць на брэндавым мерапрыемстве “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём малую ра-дзіму”, якое чацвёрты год запар ла-дзіцца ў Ваверскім Доме культуры.  

Чаму пашчасціла? Таму што дзякуючы мясцовым культработнікам Рыце Вадэйка і Ганне Табале, іх працы па захаванні спадчыны, у каторы раз атрымалася далучыцца сэрцам да свайго роднага, беларускага, што пакінулі нам нашыя продкі, што ніколі не знікне і не згасне ў глыбіні стагоддзяў.

Ручное ткацтва, на вялікі жаль, адыходзіць у нябыт: сучаснасць патрабуе іншых уменняў і навыкаў. Але ж, бадай, у кожнай вясковай хаце захоўваюцца ці выкарыстоўваюцца бабуліны дываны, посцілкі, ручнікі, вышыванкі. У 86-гадовай Рэгіны Сянкевіч з вёскі Кавалі іх шмат. Некаторыя засталіся ў спадчыну, а большасць выраблена ўласнымі рукамі. Работы майстрыхі неаднаразова бралі ўдзел у розных выставах і аглядах. Менавіта таму Рэгіна Браніславаўна была запрошана на свята ручніка ў якасці галоўнага госця, а зала Дома культуры была ўпрыгожана яе саматканымі ручнікамі і дыванамі.

Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка

– На нашай радзіме жанчыны заўсёды ткалі, уручную вышывалі. Свае веды, успаміны нам перадалі жыхаркі вёсак Сямейкі, Радзівілаўцы, Рулевічы, Чаплі, Серафіны і, канешне, самой Ваверкі. Калі матэрыялу сабралася дастаткова, мы вырашылі праводзіць на тэрыторыі сельсавета свята ручніка. Кожны раз запрашаем на яго розных майстрых, бо ў кожнай – свой аповед пра ранейшае жыццё і свае работы, цікавы экскурс у гісторыю ручніка, – распавяла загадчыца Ваверскага Дома культуры Рыта Вадэйка.

Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка

…Паўтары гадзіны, на працягу якіх ладзілася мерапрыемства, нібы кола з горкі, несліся-каціліся на адным дыханні: і святочны каравай, і песні, што дарылі гледачам салісты, і аповеды пра прызначэнне розных ручнікоў, асабліваці іх упрыгожвання, знаёмства са зместам куфра, у якім раней жанчыны збіралі пасаг для сваіх дачок. Вельмі кранальным момантам стала ўручэнне дзеткамі, апранутымі ў беларускія нацыянальныя касцюмы, маленькіх ручнічкоў-сувеніраў кожнаму госцю.

Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка

Свята, якое аб’яднала прадстаўнікоў чатырох пакаленняў, безумоўна, запомніцца і пакіне цёплы след у душы кожнага яго ўдзельніка.

Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка
Белыя сцежкі як сімвал радзімы і адзінства. У Лідскім раёне прайшло свята ручніка

←Дональд Туск получил премию за сближение Восточной и Западной Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика