У суботу зранку будзе цёпла, а па абедзе — да -3

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 30 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У шмат якіх раёнах прагназуецца дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. Ноччу ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, зранку і ўдзень — парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да +5. Але ў другой палове дня чакаецца пахаладанне да 1-3 градусаў марозу.
Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца і 1 снежня. У асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер — заходняй чвэрці ўмераны, уначы парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-7 ніжэй за нуль, удзень будзе ад -4 да +2.