Гродзенец памёр каля лякарні пасля таго, як яго адмовіліся прыняць

Источник материала:  
27.11.2019 16:26 — Разное
Гродзенец памёр каля лякарні пасля таго, як яго адмовіліся прыняць
Лякарня ў Гродне / grodnonews.by

Зранку 27 лістапада на тэрыторыі Гродзенскага абласнога цэнтра "Псіхіятрыя-наркалогія" знайшлі цела мужчыны, піша "Гродзенская праўда".

Галоўны лекар гэтага цэнтра Максім Варонка распавёў, што мужчына звярнуўся ў прыёмны пакой лякарні напярэдадні ўвечары.

"Стан пацыента пагрозы жыцці не ўяўляў. Яму было прапанавана прайсці паўторны агляд раніцай наступнага дня для вырашэння пытання аб далейшым лячэнні", — кажа Варонка.

А зранку адзін з кіроўцаў, якія прыбылі ў лякарню на перадрэйсавы медагляд, знайшоў мужчыну ўжо мёртвым. Галоўны лекар заяўляе, што ніякіх пашкоджанняў на целе гродзенца ўвечары 26 лістапада не было.

Акалічнасці здарэння высвятляюць праваахоўнікі.

←Нарушитель ударил полицейского в лицо - тот в ответ спустил собаку. Посмотрите, что она сделала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика