Совещание по развитию АПК провел Александр Лукашенко в Витебской области

Источник материала:  
26.11.2019 — Разное
>

Совещание по развитию АПК провел Александр Лукашенко в Витебской области У мінулую пятніцу Прэзідэнт правёў нараду па развіцці АПК Віцебскай вобласці з удзелам вышэйшых службовых асоб, членаў урада, кіраўніцтва мясцовай вертыкалі ўлады, уключаючы старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў інтэграцыйных структур, перапрацоўчых, сельскагаспадарчых і іншых арганізацый.

Прынцыповыя
пытанні

Як канстатаваў Прэзідэнт, па асобных паказчыках работы АПК Віцебскай вобласці можна адзначыць невялікую пазітыўную дынаміку. Аднак вынікі ўсебаковага аналізу сітуацыі паказваюць наяўнасць сур'ёзных праблем.
За пяць апошніх гадоў аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі зменшыўся амаль на 2 %. «У вас поўная стагнацыя. Вы коціцеся ў адваротны бок», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Стала ўстойлівай тэндэнцыя да скарачэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы, а яе сярэднясутачныя прывагі ніжэйшыя, чым у любым іншым рэгіёне краіны. Віцебская вобласць адзіная, дзе сярэдні надой на карову складае менш за 4 тысячы кілаграм. Нізкая інвестыцыйная актыўнасць, спад экспартнага патэнцыялу і як вынік – пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў. Доля стратных арганізацый расце, а іх удзельная вага максімальная сярод усіх абласцей у рэспубліцы.


– Абсалютна недапушчальна, што ад такой работы пакутуюць людзі. Ад нашай неарганізаванасці, нераспарадлівасці, трэба прызнаць, і ад бязладнасці саміх людзей. Але бязладнасць падначаленых пачынаецца заўсёды з нас, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
– Скарачэнне занятых у галіне, іх нізкі заробак ужо нікога не здзіўляюць. Як інфармуе Белстат, 37 % работнікаў вёскі Віцебскай вобласці атрымліваюць заробак ніжэйшы за Br500, а 40 арганізацый нават не могуць яго рэгулярна і самастойна выплачваць. Прытым у мяне складваецца меркаванне, што калі мы гаворым Br500, гэта ў некаторых гаспадарак налічаная зарплата, а выдаяце вы яе часткамі – па Br100 – 150. І лічыцца, што ў вас сярэдняя зарплата Br500. Каго падманваеце? Тым часам кіраўніцтва вобласці недаравальна доўга (больш за два гады) распрацоўвае нейкія прапановы, як выправіць існуючую сітуацыю, – гаварыў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка паставіў перад удзельнікамі нарады шэраг прынцыповых пытанняў. У прыватнасці, па якіх прычынах сельскагаспадарчая галіна вобласці апынулася ў такім стане, ці выяўлены, а галоўнае – ці ліквідаваны ўсе першапрычыны, якія прывялі да існуючай сітуацыі.
«Калі не будзе ад зямлі аддачы – ад ферм, машынных двароў, збожжатакоў, ніякія холдынгі не выратуюць», – папярэдзіў беларускі лідар.

Надбудоў
не будзе

Кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся з дзейнасцю створаных раней у вобласці інтэграцыйных структур, іх праблемамі і эканамічнымі паказчыкамі. Паспяховым вопытам работы падзялілася генеральны дырэктар ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Ганна Норкус. На думку кіраўніка дзяржавы, мадэль работы гэтага холдынга эфектыўная, можа стаць прыкладам для іншых. Асабліва правільным лічыць Прэзідэнт рашэнне ставіць на чале холдынга перапрацоўчыя прадпрыемствы і пад іх патрэбы развіваць сыравінную базу, якая фарміруецца з розных гаспадарак.


Для вырашэння праблем АПК кіраўніцтва Віцебскай вобласці плануе стварыць супербуйны холдынг. На нарадзе прапанавалі адпаведны праект указа. Пры гэтым вобласць разлічвае на каласальную суму дзяржаўнай падтрымкі.
– Я азнаёміўся з праектам указа, які вы нібыта калектыўна выпрацавалі і хочаце, каб я яго падтрымаў. Асноўныя палажэнні прадугледжваюць (з пункту гледжання спецыялістаў) радыкальную перабудову ўсёй сістэмы кіравання агракомплексам вобласці, а прапанаваны супербуйны холдынг зойме дзве трэці яе тэрыторыі. Калі вы атрымалі адмоўны вопыт чатырох холдынгаў з пяці, вы хочаце стварыць яшчэ гіганцкі? Як разумець вас тады? – абазначыў праблему Аляксандр Лукашэнка. – Мне ж падпісваць указ і несці за яго адказнасць. Гэта велізарныя расходы.


Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, ці падлічаны фінансавыя патокі ў прапанаваным холдынгу, ці дадуць яны яму магчымасць нармальна функцыянаваць, як будзе выбудавана сістэма кіравання, размежаваны паўнамоцтвы і сферы адказнасці.
Усумніўся Прэзідэнт, што прапанаваныя меры канчаткова вырашаць праблемы ў Віцебскай вобласці. З яго слоў, маскіра- ваць парушэнні тэхналагічнай дысцыпліны і безгаспадарлівасць ужо нельга. Калі гэта не выкараніць, ніякія інтэграцыйныя структуры не дапамогуць.


– Калі вы гэта робіце дзеля глытка свежага паветра (размова аб магчымасці адтэрмінаваць вырашэнне бягучых праблем. – Заўвага БЕЛТА), то праз год гэтага паветра не будзе, – сказаў Прэзідэнт. – Трэба дабіцца вынікаў работы ад ужо існуючых. Чаму іх не прымусілі працаваць, паўтараючы вопыт (паспяховых прадпрыемстваў тыпу «Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі». – Заўвага БЕЛТА)?

Совещание по развитию АПК провел Александр Лукашенко в Витебской области Ствараць
сыравінныя зоны

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў разумна развіваць ужо існуючыя інтэграцыйныя структуры. Ён не супраць іх тэрытарыяльна пашыраць за кошт гаспадарак. Гаспадаркі гэтыя захоўваюць сваю эканамічную плацежаздольнасць. Больш атрымаў – тваё, менш – нічога не будзе. Арганізацыйна, дысцыплінарна, хоць у турму саджай тых, хто дрэнна працуе. Па даўгах пытанне будзе вырашацца. Як падкрэсліў Прэзідэнт, вышэй за існуючыя інтэграцыйныя структуры-холдынгі надбудоў не будзе. Строга папярэдзіў усіх кіраўнікоў: нават калі дзяржава акажа дапамогу гаспадаркам у даўгавой частцы, то гэтыя грошы ў далейшым спатрэбіцца вярнуць і штогод дакладваць аб прыросце па паказчыках. Гэта мае дачыненне і да Магілёўскай, Гомельскай абласцей, дзе таксама не лепшая сітуацыя.


Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць прыватызацыі і продажу інвестарам тых гаспадарак, якія не могуць самастойна эфектыўна працаваць. Даручана да новага года вырашыць усе кадравыя пытанні па інтэграцыйных структурах.


– Падзяліце гэтыя гаспадаркі і стварыце сыравінныя зоны, і не палохайце людзей нейкімі інтэграцыйнымі структурамі. Гэта сыравінныя зоны па малаку і мясе, – заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Наступная сустрэча плануецца ў Прэзідэнта ў Мінску, дзе прымуць канчатковае рашэнне.
Кіраўнік дзяржавы ўзгадаў, што ў свой час на асабістым вопыце пераканаўся ў магчымасці паспяхова развіваць нават стратныя гаспадаркі: «Я ведаю, як у такіх працаваць. Калі ёсць у вас жаданне, зна- чыць, будзе толк. А калі будзеце займацца незразумела чым, і з абеду вас ужо на рабоце не знайсці – нічога не будзе. Таму пачынайце працаваць».

Інтарэсы людзей –
перш за ўсё

Аляксандра Лукашэнку непакоіць, ці захаваецца вёска ў Віцебскай вобласці? І людзі цікавяцца. Гэта галоўнае, аснова.
– Таму пачынаем знізу – з зямлі. Калгасы, саўгасы павінны быць пакуль, – падкрэсліў беларускі лідар. – Улічыце сацыяльную базу: клубы, магазіны, школы... З Віцебска будзеце кіраваць? Таму захавайце гаспадаркі тэрытарыяльна і арганізацыйна, як яны ёсць, з разліковымі рахункамі. Інтэграцыйная структура на чале. Яны павінны працаваць на вас. Ад сыравінных зон мы не адмовімся.
Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў падтрымліваць дысцыпліну і парадак: «Далей расхлябанасці такой не павінна быць – страцім краіну!»


Адно з патрабаванняў Прэзідэнта мела дачыненне да стварэння спрыяльных умоў, каб прыцягваць у інтэграцыйныя структуры прафесіяналаў, якія могуць наладзіць эфектыўную работу.
– Яны ж сілай не пойдуць. Неабходны добры заробак. Спецыялістам трэба плаціць. Ва ўсім свеце яны дорага каштуюць. Знайдзіце не сваякоў, не сыноў, не палюбоўніц, не палюбоўнікаў, а добрых спецыялістаў, – сказаў Прэзідэнт. Яго рэзюмэ: «па-старому жыць

больш нельга».

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах БЕЛТА.

←Воспитанники Ганцевичской детской школы искусств стали лауреатами международного конкурса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика