Файе гарадскога Дома культуры цяпер упрыгожваюць краявіды палескай вёскі Качановічы
25.11.2019
—
Разное
>
Гісторыя гэтых палоцен пачалася пяць гадоў таму. Тады краязнаўца і бортнік Мікалай Качаноўскі ўпершыню запрасіў мастакоў Піншчыны, ды і не толькі, да сябе на малую радзіму правесці пленэр. Карціны захоўваюць у сабе часцінкі гісторыі палескай глыбінкі.
![](http://www.21.by/pub/news/2019/11/1574766853083275.jpg)
Сёлеташні пленэр быў прысвечаны памяці беларускага мастака, графіка, скульптара Язэпа Драздовіча(1888-1954), які падчас свайго падарожжа трапіў на Палессе і быў уражаны яго краявідамі. Шматлікія з іх знайшлі адлюстраванне ў замалёўках майстра. Вёска Качановічы заняла сваё месца ў знакамітай калекцыі Язэпа Драздовіча «Піншчына».
![](http://www.21.by/pub/news/2019/11/1574766853316861.jpg)
Мікалай Качаноўскі падзякаваў мастакам за іх карпатлівую працу, за тое, што яны падзяляюць яго імкненне захаваць у гісторыі памяць пра Качановічы.
![](http://www.21.by/pub/news/2019/11/1574766853417874.jpg)
На імпрэзе, акрамя таго, прысутнічаў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Л.А.Лемяшэўскі. Лявонцій Антонавіч выказаў падзяку арганізатару выставы Мікалаю Качаноўскаму за магчымасць убачыць прыгажосць жыцця палешукоў, ці правільна было б сказаць - нагадаць. Шмат хто з наведвальнікаў выставы родам з палескіх вёсак, і побыт, адлюстраваны на палотнах, блізкі для іх.
![](http://www.21.by/pub/news/2019/11/1574766853532078.jpg)
Сярод аўтараў пінскія мастакі Віктар Сагановіч, Генадзь Гурын, Сяргей Жылевіч, Віталь Коваль, а таксама Эдуард Агуновіч (Мінск), Святлана Наздрын-Платніцкая (Гомель) і іншыя.
![](http://www.21.by/pub/news/2019/11/1574766853619246.jpg)
Нагадаем, што ўбачыць работы майстроў можна ў файе гарадскога Дома культуры.
Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара