У Мінску на рабочага ўпаў рукаў, ён загінуў

Источник материала:  
21.11.2019 17:59 — Разное
У Мінску на рабочага ўпаў рукаў, ён загінуў
Следчы камітэт

У Мінску на 45-гадовага рабочага ўпаў рукаў для скідвання будаўнічага смецця. Здарэнне адбылося ўдзень 21 лістапада на Рабкораўскай вуліцы. З будынка скідвалі смецце і яно звалілася на мужчыну, які стаяў побач з рукавом. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група: вывучаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, апытваюцца сведкі, даследуецца стан рукава і спосаб яго мацавання.

У студзені-кастрычніку 2019-га ў нашай краіне на вытворчасці загінулі 112 чалавек (у кастрычніку — 16). Летась за аналагічны перыяд было на 24 ахвяр больш, а цалкам за 2018 год загінулі 144 чалавека (у 2017-м — 115). У Мінпрацы звяртаюць увагу на той факт, што найчасцей гінуць на вытворчасці работнікі, які маюць стаж меншы за 5 гадоў, а кожны чацвёрты не паспеў прапрацаваць і года.

←Очищаем стекла автомобиля ото льда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика