Окружная избирательная комиссия Замкового избирательного округа №57 обнародовала данные об итогах голосования

Источник материала:  
19.11.2019 — Разное

Окружная избирательная комиссия Замкового избирательного округа №57 обнародовала данные об итогах голосования

Акруговая выбарчая камісія Замкавай выбарчай акругі №57 абнародавала звесткі аб выніках галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Замкавай выбарчай акрузе №57. Паводле іх, ад Замкавай выбарчай акругі №57 дэпутатам Палаты прадстаўнікоў выбраны Сонгін Аляксандр Генрыхавіч, 1969 года нараджэння, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, пражывае ў г. Гродна, беспартыйны.
Сонгіна А. Г. падтрымалі 33545 выбаршчыкаў. Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Замкавай выбарчай акрузе №57 Дзмітрый Уладзіміравіч Арцюх атрымаў 7535 галасоў, кандыдат Віталь Станіслававіч Маркевіч — 3369.
У абсалютных лічбах удзел у галасаванні прынялі 49977 чалавек. Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, была роўная 56105.
Супраць усіх па акрузе №57 прагаласавала 4753 выбаршчыкі. Колькасць несапраўдных бюлетэняў склала 775.

Іна ЛЕЙКА

←В Барановичах дали 3,5 года колонии-поселения водителю, который насмерть сбил 12-летнюю девочку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика