У сераду чакаюцца туманы і да +7
19.11.2019 15:48
—
Разное

pixabay.com
У сераду, 20 лістапада, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўначы і зранку месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прайгназуецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе +1...+7. Уначы пры праясненнях прагназуецца ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень па Брэстчыне паветра прагрэецца да 8-10 вышэй за нуль.