Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі прайшлі на канкурэнтнай аснове, адкрыта і галосна

Источник материала:  
19.11.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Такая пазіцыя місіі наглядальнікаў ад СНД, якую агучыў яе кіраўнік Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БелТА. Місія падрыхтавала падагульняючую заяву, якая будзе агучана пасля таго, як у Беларусі афіцыйна зацвердзяць вынікі выбараў. Сяргей Лебедзеў праінфармаваў аб галоўных вывадах. “На думку наглядальнікаў ад СНД, органы ўлады Беларусі, выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў забяспечылі правядзенне выбараў на высокім арганізацыйным узроўні”, — сказаў ён. “Яны праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, Выбарчым кодэксам Беларусі, прайшлі на канкурэнтнай аснове, адкрыта і галосна, былі свабоднымі, празрыстымі і адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў”, — падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. Місія СНД была самай шматлікай на парламенцкіх выбарах у Беларусі. У яе складзе было 475 прадстаўнікоў васьмі краін Садружнасці.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Большинство женщин потеют в залах с чувством ненависти». Мужское мнение о том, зачем женщинам спорт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика