Адкрыццё выставы “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?”

Источник материала:  
18.11.2019 06:32 — Разное

21 лістапада а 19.00 у галерэі Прасторы КХ адбудзецца адкрыццё выставы “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?” Хто і што прыхоўваецца за гэтай дзіўнай назвай, чытайце ніжэй.

Адкрыццё выставы “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?”


/STATUS/
“СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства” (http://statusproject.net/) – гэта калектыўны даследчы праект, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: KONSTEPIDEMIN у Гётэбаргу і галерэі Прастора КХ у Брэсце. “СТАТУС” аб’ядноўвае мастачак і мастакоў, даследчыц і даследчыкаў, працаўнікоў і працаўніц культуры з Беларусі і Швецыі, зацікаўленых вывучэннем кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве.

/ВЫСНОВЫ/
Праект “СТАТУС” доўжыцца ўжо два гады (2018-2019). Цягам гэтага часу была праведзена значная даследчая, мастацкая, персанальная і калектыўная праца. Яе вынікам стала стварэнне онлайн-платформы http://statusproject.net/, правядзенне дыскусій і іншых публічных мерапрыемстваў (галоўнае з іх - Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры – яшчэ наперадзе), выданне зборніка тэкстаў ”Мастацкія пазіцыі ў грамадстве, якое змяняецца. Назіранні з Беларусі і Швецыі”, а таксама арганізацыя шэрага мастацкіх выставак у Швецыі і Беларусі.

/ЯК БЫЦЬ З МАСТАЦТВАМ СЁННЯ?/
Гэтае пытанне ў назве выставы падсумоўвае, улічвае і мае на ўвазе шмат іншых пытанняў, што паўставалі ў ходзе праекта: Як можна існаваць сёння – з мастацтвам і без яго / побач і ўнутры яго? Як і навошта рабіць мастацтва і цікавіцца ім сёння? Якія пытанні ставяць перад сабой сучасныя творцы і хто іх мастацтва “спажывае”? Ці патрэбна мастацтва сучаснаму грамадству? І якая будучыня яго чакае?
Выстава ў галерэі Прасторы КХ падвядзе вынікі мастацкай часткі праекта “СТАТУС”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы удзельніц і ўдзельнікаў даследчых груп праекта - Схаванае жыццё, Спадчынатварэнне і (ня)праца. Таксама выстава ўлучыць працы, якія былі зроблены падчас варкшопаў праекта ў Менску ў чэрвені 2019: "Менструацыя /і/ ўлада" (праведзены Антанінай Слабодчыкавай) і "Ствараючы паралельнае грамадства" (праведзены Джонам Хантынгтанам і Ларсам Новэнгам).
__________________________________________________

У выставе бяруць удзел:
/ МАКСІМ САРЫЧАЎ
/ МАША СВЯТАГОР, ТАНЯ АРЦІМОВІЧ
/ ДЗІНА ЖУК, МІКАЛАЙ СПЯСІЎЦАЎ, ВОЛЯ САСНОЎСКАЯ
/ ЛІНДА ТЭДСДОТТЭР
/ ЭЛІНА ВІДАРССАН
/ АНТАНІНА СЛАБОДЧЫКАВА // НАДЗЯ САЯПІНА, ЯНІНА ЗАЙЧАНКА, ЯНА САРОКА, МАША СВЯТАГОР, ВОЛЬГА МАСЛОЎСКАЯ, ЭЛІНА ВІДАРССАН, ЛІЗА МІХАЛЬЧУК (група ўдзельніц варкшопу “Менструацыя/і/ улада”)
/ АЛІНА ДЗЕРАВЯНКА, САФІЯ САДОЎСКАЯ, ЛІЗАВЕТА КАЎЦЯК (група ўдзельніц варкшопу “Ствараючы паралельнае грамадства”)

Куратарка выставы: ЛІЗАВЕТА МІХАЛЬЧУК
Каардынатар: АЛЯКСЕЙ ТАЛСТОЎ
Арганізатары праекта: KONSTEPIDEMIN(Гётеборг, Швецыя), галерэя Прастора КХ (Брэст, Беларусь)
Партнёры праекта: Шведскі інстытут, Шведскі мастацкі савет
__________________________________

Адкрыцце выставы: 21 лістапада, 19.00.
На адкрыцці будуць прысутнічаць удзельніцы іўдзельнікі праекта з беларускага і шведскага боку. Таксама адбудзецца прэзентацыя публікацыі “Мастацкія пазіцыі ў грамадстве, якое змяняецца. Назіранні з Беларусі і Швецыі”. Уваход на адкрыццё вольны.

Выставу можна будзе пабачыць да 7 снежня.
Галерэя Прасторы КХ працуе: чацвер-нядзеля, 15.00-19.00
Уваход: 3 BYN (школьнікам і пенсіянерам – бясплатна, групам ад 4 чалавек - скідка)
Кантактны тэлефон: +375-33-308-38-11 (Лізавета)

Яндекс.Метрика