Яўка выбаршчыкаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 19,43 працэнта
За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 19,43 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА. Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 17,74 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 21,15 працэнта, у Гомельскай — 21,01 працэнта, у Гродзенскай — 18,49 працэнта. У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за тры дні датэрміновага галасавання прыйшлі 19,97 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 21 працэнт, у Мінску — 17,3 працэнта. Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 млн чалавек. Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/jauka-vybarshchykau-za-try-dni-daterminovaga-galasavannja-sklala-1943-pratsenta-82955-2019/