Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

Источник материала:  
15.11.2019 — Разное

Чацвёрты дзень датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 41, размешчаным у сярэдняй школе №2 г.п. Карэлічы, пачаўся актыўна. Толькі за першую гадзіну працы выканаць свой грамадзянскі абавязак прыйшлі каля 50 чалавек.

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

– Да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання нашы жыхары ставяцца адказна. Па апошніх дадзеных на чацвер, 14 лістапада, толькі на нашым участку датэрмінова прагаласавалі 427 чалавек, – пракаментаваў старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 41 Віктар Чабатарэвіч. – Важна, што гэта выбаршчыкі самых розных пакаленняў – і моладзь, і людзі працоўнага ўзросту, і сталыя грамадзяне. Прычым, бачна, што ўсе граматныя, папярэдне пазнаёміліся з біяграфіямі і праграмамі кандыдатаў. Але, калі ўзнікае неабходнасць, усе мы, прадстаўнікі выбарчай камісіі, а сёння за мной на ўчастку – Іван Семіш і Наталля Арабей, даём неабходную інфармацыю.

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

– Так, мы заўжды гатовыя адказаць нашым грамадзянам на ўсе пытанні адносна выбараў, – запэўніла Наталля Арабей. – Самі ж прагаласавалі датэрмінова, бо не першы год у камісіі і ведаем, што 17 лістапада нас чакае пік працы. А на пытанне, хто такі дэпутат, скажу адразу – гэта чалавек ад народа і для народа, які зможа прадстаўляць і абараняць інтарэсы нашых людзей словам і справай.

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

Такога пункту гледжання прытрымліваецца і пенсіянер з Карэліч, былы работнік РУП ЖКГ Анатолій Бабровіч: “Прыйсці і прагаласаваць для мяне абавязковая і важная справа. Бо гаворка ідзе пра выбары чалавека, які будзе прадстаўляць такіх простых людзей, як я, на самым высокім узроўні, з розумам і адказнасцю вырашаць нашы пытанні. Мы аддаём за дэпутата голас цяпер, каб ён, спадзяёмся, належным чынам аддаў яго за нас на рэспубліцы”.

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

Галасаваць прыходзяць на Карэліччыне і сем’ямі. Аляксандр і Юлія Сасноўскія, ён – будаўнік па прафесіі, жонка – у дэкрэтным водпуску, традыцыйна знаходзяць час заглянуць на ўчастак: “Мы галасуем не толькі за сябе. Наш сённяшні выбар – гэта будучыня нашых дзяцей. І хочацца, каб чалавек, за якога мы аддаём голас, быў надзейным, мудрым, чуйным, адкрытым і годна насіў званне народнага абранніка”.

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

Асаблівыя гэтыя выбары і для наглядальніка на выбарчым ўчастку № 42 Ліліі Арцюх, бо сярод кандыдатаў у дэпутаты – яе сын Дзмітрый Арцюх: “Вядома, я адчуваю гонар за яго. Але гэта не перашкаджае мне захоўваць аб’ектыўнасць. Я ўжо неаднаразова была і ў складзе выбарчых камісій, і ў якасці наглядальніка. Таму пільна сачу, каб усё і зараз праходзіла згодна Выбарчаму кодэксу, не парушаліся правы нашых грамадзян і кандыдатаў. Наконт таго, якім я бачу дэпутата, то для мяне гэта дыпламат, псіхолаг і юрыст у адной асобе. Таму адзначу наступныя рысы: адукаванасць, справядлівасць, кампетэнтнасць, камунікабельнасць і дабрыня”.

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

Карэліччане актыўна галасуюць і дзеляцца меркаваннямі наконт таго, хто такі сапраўдны дэпутат

⏰ Сёння і ў суботу, 16 лістапада, выбарчы ўчастак № 41 працуе з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У нядзелю, 17 лістапада, прагаласаваць можна з 8.00 да 20.00.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←Главред "Эха Москвы" надеется поговорить с Лукашенко до подписания документов по "интеграции"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика