Мазырчук зладзіў дрыфт на аўтастаянцы ў Гомелі
15.11.2019 13:26
—
Разное

Дрыфт на стаянцы ў Гомелі / Кадр з відэа
14 лістапада ў 21:30 гомельскім даішнікам паведамілі, што на плошчы Леніна невядомы на "Жыгулях" зладзіў дрыфт, паведамляе прэс-служба МУС.
На аўтастаянцы стаялі ў шэраг некалькі аўтамашынаў ВАЗ. Відавочцы паведамілі, што дрыфт на "Жыгулях" з расійскімі нумарамі зладзіў непрацуючы 24-гадовы жыхар Мазыра.
Кіроўцу аштрафавалі.