Кожнае дзіця - гэта маленькая зорачка

Источник материала:  
15.11.2019 — Разное

Два месяцы навучальнага года праляцелі незаўважна…Кожны школьнік з нецярпеннем чакаў канікул. У гэты чароўны час можна гуляць, колькі хочаш, не заводзіць будзільнік, не вучыць тэарэмы і правілы. Здавалася б, хіба каму-небудзь з дзяцей захочацца на канікулах ісці ў школу? Але аказваецца, што многія хлапчукі і дзяўчынкі з радасцю спяшаліся кожную раніцу ў родныя сцены.

Кожнае дзіця - гэта маленькая зорачка

Кожнае дзіця - гэта маленькая зорачка

1 лістапада Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа зноў расчыніў дзверы для сваіх вучняў. У школьным лагеры дзённага знаходжання "Цудоўная краіна" адпачылі і прайшлі аздараўленне 60 юнакоў і дзяўчат. Дырэктар установы адукацыі Вольга Эдвардаўна Часноўская распавяла, што для дзяцей было арганізавана трохразавае харчаванне. Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі спадабаліся смачныя сняданкі, абеды і падвячорак, якія гатавалі слаўныя кухары Юрацішкаўскага ясляў-сада-сярэдняй школы.
"Асноўная ідэя аздараўленчай змены была прысвечана стварэнню радаснай атмасферы адпачынку. Цудоўную краіну не знайсці на карце Зямлі, няма яе таксама на карце зорнага неба. Гэта фантастычная краіна са сваімі законамі і традыцыямі, у якой 6 дзён "жылі" выхаванцы Юрацішкаўскага ясляў-сада-сярэдняй школы. Кожны жыхар Цудоўнай краіны - гэта маленькая, яшчэ не адкрытая зорачка. Адкрыццё новай зоркі ажыццяўлялася паступова дзень за днём. Гэтаму спрыяла разнастайная калектыўна-творчая дзейнасць, якая дазволіла кожнаму дзіцяці праявіць сябе, самарэалізавацца, раскрыць свае таленты і магчымасці", - распавяла нам Вольга Эдвардаўна.
Жыццё ў лагеры было насычаным, поўным падзей і сустрэч. Педагогі выкарысталі ўсе магчымасці для цікавых і карысных зносін дзяцей з аднагодкамі і дарослымі. Дзіця - галоўная фігура ў лагеры, вельмі важна, каб кожны адчуваў сябе па-сапраўднаму камфортна, а гэта ў першую чаргу, залежыць ад умення ствараць мікраклімат у атрадах. Дзеці адпачываюць, папраўляюць здароўе, набіраюцца сіл, папаўняюць свае веды, вучацца чаму-то новаму, набываюць новых сяброў. Праграма лагера складалася з розных спартыўных, пазнавальных, развіваючых мерапрыемстваў і гульняў, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку выхаванцаў, а галоўнае, фарміруюць творчыя здольнасці дзяцей.
Лагерная змена працягвалася да 8 лістапада. Кожны дзень хлапчукоў і дзяўчынак быў распісаны сапраўды па хвілінах, бо ў "Цудоўнай краіне" вельмі насычаная культурная і спартыўная праграма.

Кожнае дзіця - гэта маленькая зорачка

У першы дзень лагернай змены выхаванцы наведалі "Горад Знаёмстваў", дзе яны навучыліся мерам бяспекі, адпрацавалі план эвакуацыі, наведалі арганізацыйны сход, пабывалі ў "Краіне вясёлых сяброў і задум", а таксама аформілі атрадныя куткі. Асабліва яркім выдалася адкрыццё лагернай змены, якое ўключыла ў сябе ўрачысты канцэрт і дыска-шоу "Весялімся разам".
Другі дзень называўся "Памяць сэрца". У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі і рэспубліканскай акцыі "Беларусь помніць", прайшлі літаратурны рэквіем "Дарогамі вайны", гадзіна музея "Асобы вайны. Альбом памяці з фотаздымкамі прадзедаў і дзядоў-вызваліцеляў і пераможцаў" і прагляд відэа-роліка "І песня ходзіць на вайну ..."
На трэці дзень усе гаварылі па-беларуску. Хвілінка экскурсаводаў "Мы - Гродзенскага краю дзеці" і нацыянальная гульнявая пляцоўка "Кола беларускіх гульняў" былі прысвечаны Году малой радзімы. Адбылася і экскурсія ў музей "Літаратурныя старонкі малой радзімы" у рамках праекта "Славутыя імёны Бацькаўшчыны".
Вельмі займальнай і пазнавальнай стала "Краіна чароўных казак". Дзяўчынкі і хлопчыкі "пралісталі" бібліяграфічны часопіс "Мой зямляк - пiсьменнiк", паўдзельнічалі ў квэсце "Там, на невядомых дарожках" і чытацкай віктарыне "Чытаем разам - спазнаём адзін аднаго", а ў завяршэнне наведалі гарадскую дзіцячую бібліятэку.
Пяты дзень прайшоў пад дэвізам "У здаровым целе - здаровы дух". Выхаванцы паўдзельнічалі ў інфармацыйнай і ЗЛЖ-хвілінках "Вада-сябар, вада-вораг" і "Расці здаровым!", сачынілі казку "Жыў на свеце Вітамін", пагулялі ў поле цудаў "Школа здаровага харчавання", паўтарылі веды ПДР ў гульні "Чырвоны , жоўты, зялёны".
"Растаюцца сябры, застаецца ў сэрцы радасць" - так называўся апошні дзень лагернай змены. У гэты дзень дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнёвай праграме "Пацесе час", аформілі калаж "Бывай, лагер!" і напісалі сачыненне "Самы цікавы дзень у лагеры". Шмат пазітыўных эмоцый выклікаў святочны канцэрт да закрыцця лагера "Расстаюцца сябры".
Партнёрамі лагера выступілі Іўеўскі РАУС, Іўеўскі РАНС, Іўеўскі РЦТДіМ, Юрацішкаўская паліклініка, ГДК Юрацішкі, гарадская бібліятэка, школьны музей "Вытокі" і школьная бібліятэка.

П. ПАДБЯРЭЗНАЯ.

←Форум «Финтех без границ. Цифровая Евразия» пройдет 21-22 ноября в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика