На ферме Лежни-3 в этом году надоили молока на 31 тонну больше
14.11.2019
—
Разное
Агульная перамога
З усіх фермаў раёна спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама выдзелілі Ляжні-3. Па-першае, тут надзейны калектыў і вопытная загадчыца. Па-другое, ферму добра падрыхтавалі да зімова-стойлавага перыяду. І, нарэшце, па вытворчых паказчыках ферма адна з лепшых у раёне: валавая вытворчасць малака за студзень-кастрычнік склала 650482 кг (на 31 тону больш, чым летась), надой на карову – 3097 кг (плюс 754 кг да адпаведнага перыяду мінулага года).
Мы сустрэліся з калектывам Ляжні-3 перад абедзеннай дойкай. Загадчыца Яніна Дашкевіч, якая ўзначальвае ферму сем гадоў, расказала пра калектыў: «У нас добрыя даяркі, якія ведаюць сваю справу: Крысціна Гуцанкова, Наталля Бучмінская, Любоў Мялешка, Ларыса Варанкова, Ганна Жаркова. Нядаўна калектыў папоўнілі Паліна Івашчанка і Уладзімір Іваноў».
Самі даяркі ўпэўнены, што вы-творчыя вынікі – гэта агульная, а не толькі іх, перамога. На ферме вопытныя жывёлаводы і слесары. У ААТ “Ляжні” няма дэфіцыту асемянатараў, ветурачоў, заатэхнікаў – і гэта вялікі плюс для прадпрыемства.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №89 ад 15.11.2019 г.