Блізкасць падыходаў і праекты на мільярд

Источник материала:  
14.11.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада ў Вене правёў афіцыйныя перагаворы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Сустрэча прайшла ў вузкім і пашыраным фарматах.

Аб яе выніках кіраўнік беларускай дзяржавы разам са сваім аўстрыйскім калегам расказаў прадстаўнікам СМІ. Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Аляксандру Ван дэр Белену за цёплы прыём і адкрытую, змястоўную размову. “Аўстрыя — важнейшы і надзейны партнёр Беларусі ў нашай агульнай Еўропе. Мы надаём вялікае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ў поў-най меры задаволены пазітыўнай дынамікай беларуска-аўстрыйскіх адносін”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Блізкасць падыходаў  і праекты  на мільярд

Паводле слоў беларускага лідара, праведзеныя перагаворы зноў прадэманстравалі, што падыходы краін па асноўных праблемах даволі блізкія. “Нам цікавы аўстрыйскі вопыт у многіх сферах, які цалкам можа быць прыменены ў Беларусі”, — сказаў Прэзідэнт. Беларускі бок высока цэніць намаганні Вены, накіраваныя на навядзенне мастоў паміж асноўнымі геапалітычнымі цэнтрамі, зніжэнне напружанасці ў Еўропе і свеце. Мінск ставіць такія ж мэты ў сваёй знешнепалітычнай дзейнасці. “Канстатуем, што разам здольны ўнесці важкі ўклад у аднаўленне стабільнасці і ўмацаванне міжнароднай бяспекі. Беларусь будзе ўдзячная аўстрыйскаму кіраўніцтву за падтрымку нашых ініцыятыў у гэтым напрамку”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Бетонная балка упала на кабину грузовика в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика