«Адкрытыя склады, лёгка спяваюцца». Чаму беларуская мова такая мілагучная
13.11.2019 16:41
—
Разное
Як кажуць, па мілагучнасці беларуская мова на другім месцы ў свеце пасля італьянскай. Гэта даследванне ЮНЭСКА.
Пра гэта расказалі ў адной з серый дакументальнага цыклу «Я шагаю по стране».
Цi сапраўды наша мова так падобная да мовы Раберцiна Ларэццi?
Аляксандр Лукашанец, прафесар, доктар філалагічных навук:
Паглядзіце на радкі вядомай беларускай песні, якая стала сапраўдным сімвалам ці карткай сучаснай Беларусі. Паглядзіце, як тут чаргуюцца зычныя і галосныя. Фактычна адразу пасля кожнай зычнай ідзе галосная. Адкрытыя склады, якія добра, лёгка вымаўляюцца, лёгка спяваюцца.