Да +13 чакаецца ў Беларусі ў чацвер
13.11.2019 15:06
—
Разное

pixabay.com
14 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага, месцамі моцны парывісты.
Уначы чакаецца ад +3 па ўсходзе да +12 па захадзе Беларусі. Удзень будзе 7-13 вышэй за нуль.