У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 4,69 працэнта
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 4,69 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА. Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 3,89 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці, уключаных у спісы. У Віцебскай вобласці яўка склала 5,52 працэнта, у Гомельскай — 4,82 працэнта, у Гродзенскай — 3,68 працэнта. У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшлі 4,87 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 4,63 працэнта, у Мінску — 5,14 працэнта. Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключана амаль 6,9 млн чалавек. Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/u-pershy-dzen-daterminovaga-galasavannja-jauka-vybarshchykau-sklala-469-pratsenta-82898-2019/