Праект трох дзесяцігоддзяў. Карэліччанка Святлана Кошур за серыю публікацый узнагароджана Спецыяльным дыпломам конкурсу «Славутыя імёны малой радзімы»

Источник материала:  
13.11.2019 — Разное

Сёлетняя восень выдалася для Карэліччыны багатай на ўзнагароды ў самых розных сферах. Так, за плённую краязнаўчую працу на рэспубліканскім узроўні была адзначана наша зямлячка – сябра Гродзенскага абласнога аб’яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Святлана Кошур.

Праект трох дзесяцігоддзяў. Карэліччанка Святлана Кошур за серыю публікацый узнагароджана Спецыяльным дыпломам конкурсу «Славутыя імёны малой радзімы»

Са старшынёй БФК Тадэвушам Стружэцкім.

29 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу “Славутыя імёны малой радзімы”, які праводзілі Беларускі фонд культуры, Выдавецкі дом “Звязда” і “Краязнаўчая газета”.

Праект трох дзесяцігоддзяў. Карэліччанка Святлана Кошур за серыю публікацый узнагароджана Спецыяльным дыпломам конкурсу «Славутыя імёны малой радзімы»Святлана Кошур атрымала Спецыяльны дыплом за лепшую працу ў намінацыі аўтарскіх праектаў за серыю публікацый у “Краязнаўчай газеце”. Галоўнымі героямі даследаванняў нашай зямлячкі сталі знакамітыя людзі Карэліччыны і Навагрудчыны.

Па вяртанні Святлана Кошур падзялілася ўражаннямі ад падзеі і тым, што ёй папярэднічала: “Для мяне ўсё пачалося яшчэ ў снежні мінулага года з прэзентацыі краязнаўчага праекта ў Нацыянальнай бібліятэцы. Пасля пачалі выходзіць публікацыі. І, нарэшце, год руплівай працы завяршыўся ўрачыстасцю з узнагароджваннем, якая прайшла ў адным з вядучых музеяў нашай краіны на фоне цудоўнай выставы “Беларусь: адраджэнне духоўнасці”. Нас віншавалі старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька, пісьменнік Анатоль Бутэвіч. Тое, што маю працу адзначылі, гэта, вядома, вельмі прыемна. Але ж на пошук мяне натхняе, найперш, адметнасць мясцін Свіцязянскага і Наднямонскага краю з непаўторнымі помнікамі прыроды і архітэктуры, таленавітымі асобамі, якія тут нарадзіліся і праславілі гэтую зямлю сваёй мастацкай, літаратурнай і навуковай дзейнасцю. Такім чынам, на працягу ўжо трох дзесяцігоддзяў я займаюся рэалізацыяй аднаго вялікага праекта дзеля славы маёй радзімы. Гэтаму я ўжо прысвяціла восем краязнаўчых кніг, а зараз працую над дзявятай”.

Праект трох дзесяцігоддзяў. Карэліччанка Святлана Кошур за серыю публікацый узнагароджана Спецыяльным дыпломам конкурсу «Славутыя імёны малой радзімы»

На прэзентацыі краязнаўчых праектаў у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, 19.12.2018 г.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота з архіва Святланы КОШУР

←Сравнили цены на бытовую технику в Беларуси, России и Литве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика