У Мінску затрымалі інструктара спартыўнага цэнтра з гашышам
13.11.2019 14:02
—
Разное
Знойдзены гашыш / МУС
У Мінску затрымалі інструктара спартыўнага цэнтра з гашышам. 38-гадовы мужчына купіў наркотык у Санкт-Пецярбургу (таму і заяўлена пра выяўлены канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі) і прадаваў яго ў беларускай сталіцы. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, пры сабе меў каля аднаго грама гашышу, а ў яго кватэры знайшлі ў схованцы яшчэ больш за 850 грамаў. Эксперты засведчылі, што сапраўды знойдзены небяспечны наркатычны сродак.
Можна меркаваць, што спартыўны інструктар пачаў супрацоўнічаць са следствам, паколькі аператыўнікі ўжо затрымалі двух пакупнікоў.