Язненский благовест согрел верой, добротой и творчеством
Дзень 5 лістапада ў Язне выдаўся пахмурным, дажджлівым. І цёплым. Не толькі таму што слупок тэрмометра паказваў больш за +10. Грэлі звонкія галасы і мудрасць, што злятала з дзіцячых вуснаў і западала ў душы гледачоў.
Пачынаецца фестываль з малебна ў мясцовым храме. Затым усе спяшаюцца ў сельскі Дом культуры.
Каб таленты дзяцей запальвалі агеньчык веры ў людскіх сэрцах, пажадаў удзельнікам і гледачам архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава адзначыла, што свята з невялікага ручайка разлілося ў шырокую раку і панесла дабрыню ў свет.
У будучыні «Язненскага благавеста» не сумняваюцца настаяцелі мясцовага храма Праабражэння Гасподняга Сергій Гуцко і наваполацкага «Неспадзяваная радасць» Аляксандр Карандзей.
Па-рознаму расказвалі дзеці пра веру, міласэрнасць, удзячнасць, добрыя ўчынкі. Адны вершаванымі і песеннымі радкамі, іншыя праз інсцэніроўкі і танцы.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Поўны варыянт чытайце ў № 91 "Міёрскіх навін" або ў электронным выглядзе на сайце белкіёску.