Гарадзенскія памежнікі затрымалі нелегалаў з Кубы, якія хацелі ў Іспанію
10.11.2019 13:58
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / delo.ua
Гарадзенскія памежнікі затрымалі групу нелегалаў з Кубы, паведамляе Белта. Супрацоўнікі аддзялення пагранічнага кантролю на чыгуначнай станцыі “Брузгі” заўважылі пяцярых невядомых.
У кубінцаў з сабой былі былі грошы і тэлефоны. Пазней памежнікі высветлілі, што замежнікі хацелі нелегальна трапіць у Польшчу, а адтуль у Іспанію. Грамадзяне Кубы затрыманыя і будуць дэпартаваныя з забаронай на ўезд у Беларусь на пяць гадоў.