Анатоль Ярмоленка: Усе думаюць, што беларусы доўга-доўга неяк бяруцца за ўсё. Не, мы можам спяваць
09.11.2019 19:24
—
Разное
Аб непаўторнай атмасферы «Славянкі» вось ужо два дзесяцігоддзя ходзяць легенды.
Пра гэта расказалі ў адной з серый дакументальнага цыклу «Я шагаю по стране».
Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі:
«Паміж Польшай і Рассіяй полька беларуская, між Літвой і Украінай полька беларуская!»
Ведаеце, у гэтай песні як ні ў якой паказваецца характар беларуса. Усе думаюць, што беларусы такія павольныя, такія памяркоўныя і доўга-доўга неяк бяруцца за ўсё. Не, мы можам спяваць, мы можам танцаваць, мы можам весяліцца. Вось гэта – сапраўдныя беларусы.