У Полацку загарэлася маршрутка
06.11.2019 09:10
—
Разное

У Полацку загарэлася маршрутка / vitebsk.mchs.gov.by
5 лістапада ў 21:01 полацкім ратавальнікам паведамілі, што на вуліцы Хруцкага гарыць аўтамабіль, перадае прэс-служба МНС.
На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што з салона мікрааўтобуса "Форд Транзіт" ідзе моцны дым. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар, пацярпелых пры здарэнні не было. Агонь пашкодзіў у аўтамабілі панэль, салон і маторны адсек.
Пазней высветлілася, што мікрааўтобус выкарыстоўваўся як маршрутная таксоўка. Калі ўспыхнуў агонь, аўтамабіль быў прыпаркаваны на стаянцы, у салоне нікога не было.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.