Когда то за землю на Дюбянке дрались. А теперь она зарастает чернобыльником
06.11.2019
—
Разное
– Калісьці садаводчае таварыства “Дзюбянка” было мнагалюдным. У вясенне-летні перыяд тут было багата і тэхнікі, і людзей, – расказвае па дарозе на Дзюбянку начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Зоя Гарэленкава. – Але зараз са 180 членаў садаводчага таварыства, якія займалі амаль 28 гектараў зямлі, засталося толькі тры – на 0,3 га. Гэта самыя вытрыманыя людзі, якія любяць зямлю і з ахвотай на ёй працуюць.
Разам са спецыялістамі ад-дзела землеўпарадкавання аглядаем Дзюбянку. Участкі членаў садаводчага таварыства ўжо ўзараныя на зіму і па баках абкошаныя. У аднаго гаспадара на градках збоку растуць пятрушка і клубніцы, на суседнім участку багата пладова-ягадных кустоў, пасаджаны і маладзенькія яблынькі. Дзеля ўгнаення нехта пасеяў на ўчастку рапс. Адным словам, адчуваецца гаспадарская рука.
Убачылі мы і іншую Дзюбянку – забытую. Маюцца на ўвазе палеткі, якія перададзены КУСГП “Сіроцінскі”. Бачна, што тут сёлета раслі зерневыя. Але бліжэй ад дарогі палеткі так і засталіся незапатрабаваныя: тут і не сеялі нічога, і не касілі траву. Забылася на Дзюбянку не толькі мясцовае сельгасарганізацыя, але і ДРБУ-204 – гэта прадпрыемства ў адказе за грэйдзіраванне дарогі, за парадак на абочынах. Мяркуючы па вышыні быльнёгу, яго не абкошвалі даўно.
Спецыялісты аддзела землеўпарадкавання райвыканкама рыхтуюць дакументы яшчэ на 1,7 га палеткаў Дзюбянкі, каб перадаць іх КУСГП “Сіроцінскі”. Але ці будуць землі належным чынам дагледжаны?
Кіраўніцтву КУСГП “Сіроцінскі” і ДРБУ-204 накіраваны лісты-рэкамендацыі па навядзенні парадку на палетках, абочынах і грэйдзіраванні дарогі. Калі на працягу месяца не будзе наведзены парадак, спецыялісты аддзела землеўпарадкавання райвыканкама будуць вымушаны прыцягваць юрыдычныя асобы да адміністрацыйнай адказнасці (максімальны штраф – 300 БВ).
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №87 ад 06.11.2019 г.