Новая кнігарня сеткі «Белкніга» ўрачыста адкрылася ў Віцебску побач з плошчай Перамогі

Источник материала:  
05.11.2019 — Разное
Новая кнігарня сеткі «Белкніга» ўрачыста адкрылася ў Віцебску побач з плошчай Перамогі
Новая кнігарня сеткі «Белкніга» ўрачыста адкрылася ў Віцебску побач з плошчай Перамогі
У Віцебску побач з плошчай Перамогі 4 лістапада  ўрачыста адкрылася дзясятая ў абласным цэнтры і 88-я ў краіне кнігарня сеткі ААТ «Белкніга».

Новая кнігарня сеткі «Белкніга» ўрачыста адкрылася ў Віцебску побач з плошчай Перамогі

Удзельнікамі гэтай адметнай падзеі ў культурным жыцці Віцебска разам з аматарамі чытання і літаратарамі сталіся прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, абласнога, гарадскога і адміністрацыі Кастрычніцкага раёна кіраўніцтва, Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, ААТ «Белкніга», масавых выдавецтваў краіны, гандлю.

Новая кнігарня сеткі «Белкніга» ўрачыста адкрылася ў Віцебску побач з плошчай Перамогі
Вітаючы іх, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч зазначыў, што Віцебск заўсёды славіўся традыцыямі кніжніцтва, якія сёння плённа ўмацоўвае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, што ўвогуле Віцебшчына – кніжны край. Гэта павінны ўлічваць усе, хто будзе пастаўляць і прапаноўваць чытачам новыя выданні.
Новая кнігарня сеткі «Белкніга» ўрачыста адкрылася ў Віцебску побач з плошчай ПерамогіКрама «Кніжная зорка» надасць моцны імпульс цікавасці, увагі да Кнігі, нягледзячы на розныя фарматы сённяшняга яе ўвасаблення і распаўсюджання ведаў.
Падзякаваўшы ўсім, хто рэалізаваў і падтрымаў гэты выдатны асветніцкі праект, агульную думку прысутных выказалі намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін, іншыя афіцыйныя асобы.
243,5 кв. м гандлёвай плошчы кнігарні ўмоўна падзелены на некалькі частак. У гандлёвай зале наведвальнікам прапануецца шырокі выбар кніжнай прадукцыі ў розных фарматах, на беларускай і рускай мовах – ад твораў антычнай эпохі да сучасных у жанры фантастыкі і рознамоўных слоўнікаў, адмысловых сувеніраў з нацыянальнай, у тым ліку віцебскай, сімволікай, канцылярскіх і папярова-белавых тавараў. З дапамогай сэнсарнай панэлі пакупнікі могуць даведацца пра наяўнасць патрэбнага выдання не толькі ў гэтай краме, але і ва ўсёй гандлёвай сетцы ААТ «Белкніга». Электронным чынам анансуюцца навінкі дзяржаўных выдавецтваў, прэзентацыі кніг і творчыя сустрэчы з іх аўтарамі, буктрэйлеры і шмат што яшчэ, запатрабаванага аматарамі прыгожага пісьменства. Абсталяваныя зоны – дзіцячая, прэзентацыйная і нават для сэлфі, а яшчэ кавярня. Ёсць магчымасць сустрэцца з вядомымі беларускімі літаратарамі, пачытаць за кубачкам кавы. Дарэчы, падчас гэтага мерапрыемства некалькім юным пакупнікам набытыя кнігі падпісала іх аўтар, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, паэтка Тамара Краснова-Гусачэнка. Першым удзельнікаў урачыстасці пазнаёміў са сваёй новай кнігай «Казимир Малевич. Жизнь, творчество, судьба (в отблесках «Черного квадрата» и «Супремии») член СПБ, мастацтвазнаўца Аркадзь Русецкі.
Сёння у гонар адкрыцця «Кніжнай зоркі» тут на ўвесь асартымент дзейнічаюць 10-працэнтныя зніжкі.
"Витебские вести".
←Школьники Вороновщины успешно выступили на областной научно-практической конференции «Хрустальная Альфа» (Дополняется)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика