Инвалидам попасть в банк стало проще. ЦБУ №237 ОАО «Белагропромбанк» в г.п.Ушачи заботится о создании безбарьерной среды

Источник материала:  
04.11.2019 — Разное

Стварэнню безбар’ернага асяроддзя ў нашым раёне надаецца асаблівая ўвага. На сённяшні дзень інваліды-калясачнікі без праблем могуць трапіць амаль на 80 працэнтаў аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Да іх ліку адносіцца і цэнтр банкаўскіх паслуг №237 ААТ “Белаграпрамбанк” у г.п.Ушачы, дзе зроблена ўсё для абслугоўвання грамадзян з захворваннямі апорна-рухальнага апарату.

Яшчэ ў 2006 годзе праведзеная тут мадэрнізацыя ўлічыла асноўныя патрабаванні безбар’ернага асяроддзя: уваход у будынак аснашчаны шырокімі дзвярыма, пад’езд займеў трывалае пакрыццё з пліткі і “неадчувальны” пандус ад заасфальтаванай дарогі. Здаецца, усё як мае быць. Вось толькі спыняцца на гэтым у ЦБП не сталі – пэўныя “рэформы” правялі нядаўна і ўнутры будынка. Прыватныя кліенты абслугоўваюцца выключна на першым паверсе. Адразу насупраць уваходу цяпер размяшчаецца адкрытая кропка спецыяліста аддзела рознічных продажаў В.С.Падгол, дзе за невысокім сталом, да якога лёгка пад’ехаць калясачніку, можна атрымаць кансультацыю па любым прадукце, які прапануе банк, вырашыць пытанні з атрыманнем карткі, крэдыту, правесці міжнародны перавод, аформіць страхоўку і інш.

– Калі ёсць патрэба ў аперацыях з выкарыстаннем наяўных грошаў, Вікторыя Сяргееўна накіруе чалавека да адной з кас, пры неабходнасці праследуе разам з ім, акажа дапамогу, – расказвае выконваючы абавязкі начальніка ўстановы Дзіна Міхайлаўна Садоўская. – У выпадку ж адсутнасці ўзгаданага спецыяліста яго без праблем падменяць калегі з такіх жа адкрытых месцаў, размешчаных справа ад уваходу.

Такія змены, упэўнены ў ЦБП, дазволяць павялічыць колькасць наведвальнікаў установы, зробяць банкаўскія паслугі больш даступнымі, а якасць абслугоўвання – максімальна зручнай для інвалідаў і іншых кліентаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Против травли: «ВКонтакте» стала отговаривать людей оскорблять друг друга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика