80-гадовы пасажыр "замініраваў" самалёт "Мінск — Санкт-Пецярбург"
02.11.2019 13:33
—
Разное
Фота Рамана Пратасевіча / Еўрарадыё
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 КК Беларусі ў дачыненні да 80-гадовага пасажыра, які вырашыў "замінаваць" самалёт. Увечары 1 лістапада пры пасадцы на рэйс "Мінск — Санкт-Пецярбург" ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", ён паведаміў, што на борце магчымы выбух.
Месца здарэння праверылі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы і не знайшлі выбуховых прыстасаванняў.
Цяпер мужчыне давядзецца адказваць за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы, паведамляе Telegram-канал СК.