У Баранавіцкім раёне на хлопчыка ўпала футбольная брама, ён загінуў
01.11.2019 21:13
—
Разное
Брама прыціснула хлопчыка / Ілюстрацыйнае фота з архіву pixabay.com
У Баранавіцкім раёне ў аграгарадку Русіно на 11-гадовага хлопчыка ўпала футбольная брама, ён загінуў, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Сведкі кажуць, што на стадыёне падлеткі гулялі ў футбол. Трагедыя здарылася пасля таго, як падчас гульні юнак залез на браму і пачаў яе разгойдваць. Брама ўпала і прыціснула яго. На месца прыехала хуткая, але медыкі не змаглі выратаваць жыццё школьніку.
У Русіно працуюць следчыя, якія высвятляюць усе абставіны здарэння.
Падобныя здарэнні, на жаль, не рэдкасць. Год таму ў Мінску таксама на 11-гадовага хлопчыка ўпала футбольная брама, ён атрымаў траўмы галавы. А два гады таму ў сталіцы брама ўпала на двух падлеткаў і траўмавала іх.