За катаванні 2-месячнага дзіцяці ў Гродне асудзілі 20-гадовую маці
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна / tut.by
16 верасня суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд 20-гадовай дзяўчыне. Яе прызналі вінаватай у наўмысным збіцці свайго маленькага дзіцяці, піша TUT.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.
Падчас планавага агляду ў паліклініцы лекары заўважылі, што ў двухмесячнага дзіцяці абмежаваная рухавасць адной нагі, а на целе былі ранкі. Пры абследаванні высветлілася, што ў дзіцяці таксама пераломы сцягна і ключыцы.
Некаторыя раны да моманту агляду пачалі гаіцца, таму лекары западозрылі, што дзіця збіваюць пастаянна. Калі сталі задаваць пытанні, 20-гадовая маці рабіла выгляд, што не разумее, пра што ідзе гаворка.
Па словах Ганчаровай, следчыя выявілі, што часам маці біла дзіця ў ванне, і яно білася галавой аб сцяну. "Людзі якія сумесна пражываюць, распавялі, што жанчына часта кідала малога на падлогу, мэблю. І чулі, як яна нецэнзурна крычыць на яго", — кажа прадстаўніца СК.
Фігурантка запэўнівала, што ў яе проста здалі нервы. Спярша яна разам з сужыцелем хадзіла ў лякарню да дзіцяці, але апошнія два тыдні ягонага перабывання ў лекараш — перастала.
Органы апекі прызналі, што дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яму надалі статус дзіцяці без апекі бацькоўі адправілі ў спецыялізаваную ўстанову — дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі.
Жанчыну прызналі вінаватай у наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў малалетняму дзіцяці, якое носіць характар катаванняў. Ёй прысудзілі сем гадоў пазбаўлення волі, але скарацілі тэрмін пакарання на адзін год паводле амністыі.