Бабіна вагой 1 тону звалілася на рабочага ў Гродне
31.10.2019 18:14
—
Разное

Здарэнне ў Гродне / Прэс-служба МУС
Трагічнае здарэнне адбылося на будаўніцтве ў Гродне 31 кастрычніка, паведамляе прэс-служба МУС.
Падчас разгрузкі з аўтакрана сарвалася бабіна вагой больш за 1 тону. Яна звалілася на 55-гадовага рабочага, які стаяў побач. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчыя высвятляюць, ці выконваліся патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі — як будаўнічай арганізацыяй, так і самім загінулым. Ацэньваецца правамернасць дзеянняў работнікаў, якім было даручана заданне па разгрузцы.