У магілёўскі інтэрнат кінулі "кактэйль Молатава"
У магілёўскі інтэрнат кінулі "кактэйль Молатава" / sudexpert.gov.by
У ноч на 27 кастрычніка 30-гадовы магілёвец звярнуўся ў міліцыю. Ён паведаміў, што ў акно яго пакоя кінулі "кактэйль Молатава". На шчасце, бутэлька разбілася аб шыбу, ад чаго тая загарэлася, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Магілёве сам патушыў агонь, але заўважыў каля будынка сілуэты двух чалавек. Пасля гэтага ён выклікаў міліцыю.
Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі падазраваных. Гэта былі два магілёўцы ва ўзросце 23 і 22 гадоў. Прычым адзін з іх быў суседам пацярпелага.
Высветлілася, што напярэдадні маладыя людзі выпівалі і прыгадалі свайго знаёмага. Яны вырашылі яму адпомсціць за тое, што "сквапны на цыгарэты і вучыць жыць".
Цяпер зламыснікі знаходзяцца ў ІЧУ. На іх пачалі крымінальную справу за замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам.