Уначы на 1 лістапада чакаецца мокры снег і да -9
31.10.2019 15:31
—
Разное

pixabay.com
1 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі будзе туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Удзень кароткачасовыя ападкі прагназуюцца пераважна па ўсходзе краіны, у асноўным гэту будзе дождж. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы тэмпература паветра будзе -1...-7, па ўсходзе пры праясненнях — да 8-9 марозу, па захадзе краіны — ад нуля да 2 цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць 2-8 вышэй за нуль.