Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

Источник материала:  
31.10.2019 — Разное

 

Ў вёсцы Сава ўчора адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць пра Васіля Каваля — беларускага пісьменніка і нашага земляка, які загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Звычайная папка шэрага кардону з дакументамi. На ёй надпiс: «Дело № 10898 по обвинению гр-на Коваля Василия Петровича по ст. ст. 72 и 76 УК БССР, 59-7, 58-8, УК РСФСР». Самая трагiчная — старонка 279-я, на якой змешчаны “Протокол закрытого судебного заседания выездной сессии Военной коллегии Верховного суда СССР от 28 октября 1937 года». У ім пазначана: пасяджэнне пачалося ў 12.00, закончылася ў 12.15. Такiм чынам, усяго за 15 хвiлiн справа была разгледжана i прынята рашэнне прыгаварыць Каваля Васiля Пятровiча «… да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу з канфiскацыяй маёмасцi. Прыгавор канчатковы i абскарджанню не падлягае i на падставе Пастановы ЦВК СССР ад 1 снежня 1934 года падлягае неадкладнаму выкананню».

Так трагiчна абарвалася жыццё нашага земляка, таленавiтага беларускага пiсьменнiка, якому многiя прарочылi блiскучае будучае, а сучаснікі называлі «паэтам зямлi».

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Вёска Сава Горацкага раёна. Тут 17 жніўня 1907 года нарадзіўся Васіль Каваль. На жаль, аб яго сям’i, аб першых гадах жыцця вядома вельмi мала. Па ўспамінах роднай сястры пiсьменнiка Марыі Пятроўны, іх мацi, Ульяна Пiменаўна, родам з вёскi Халмы Горацкага раёна, бацька, Пётр Кліменцьевіч, — з Савы. У сям’і было трое дзяцей.

Бацька ў 1931 годзе быў арыштаваны першы раз i асуджаны на пяць гадоў зняволення за «шкоднiцтва», «развал калгаснага ладу», а ў лiстападзе 1937 года быў расстраляны ў Оршы. Рэабiлiтаваны ў 1989 годзе.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Васіль вучыўся ў вясковай школе, а пасля — у Шышаўскай II ступенi i ў Горацкай, дзе скончыў у 1924 годзе 8 груп. У 1925 годзе залiчаны студэнтам 1-га курса Магiлёўскага педтэхнiкума.Тут пачаў пісаць вершы і стаў членам «Маладняка».

Але вучыцца давялося нядоўга. «Цяжка захварэла мацi, — успамiнала сястра паэта Марыя Пятроўна, — i як толькi аб гэтым даведаўся Васiль, ён пешшу прыйшоў з Магiлёва». «Вырашыў пакiнуць вучобу, — паведамiў ён родным. — Пабуду дома, пакуль мацi хварэе. А вучыцца яшчэ паспею».

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Каваль займаўся сельскай гаспадаркай, працаваў у сельвыканкаме. У гэты час ён уступiў у камсамол, i Саўская ячэйка ЛКСМБ абрала яго сакратаром.

Не адыходзячы ад паэзii, В. Каваль пачаў пiсаць i празаiчныя творы. Спачатку гэта былi кароткiя або разгорнутыя абразкi, лiрычныя замалёўкi, стылiзаваныя пад фальклорныя творы.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

У Горках у 1926 годзе Каваль пазнаёмiўся з Максiмам Гарэцкiм, якi ў кнiзе «Маладняк» за пяць гадоў» прысвяцiў яго творчасцi некалькi старонак. М. Гарэцкi сведчыў, што «…хадзiў Васiль Каваль, яшчэ ў сялянскай свiтцы, на зборкi беларускага лiтаратурнага гуртка ў акадэмii i на зборкi тутэйшых маладнякоўцаў».

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Удзел у працы Горацкай фiлii Аршанскага «Маладняка» адыграў вялiкую ролю ў станаўленнi Каваля як пiсьменнiка. Успамiнаючы пра гэтыя пасяджэннi, В. Каваль, як сведчыў М. Гарэцкi, сказаў: «Быццам свет мне адчынiўся». Дада­дзiм да гэтага, што ў нумарах «Аршанскага маладняка», які ў 1926 годзе выходзiў у Горках, былі змешчаны творы пачынаючага пiсьменнiка. У гэтым годзе яны друкавалiся таксама ў газетах «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска», часопiсе «Маладняк» i iншых выданнях.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

У лiпенi 1926 года Васiль вырашыў прадоўжыць адукацыю на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi педфака БДУ. У першы перыяд навучання ён актыўна займаўся лiтаратурнай працай. Вядома, што вучыўся Каваль у БДУ нядоўга. Аб гэтым засталося дакументальнае пасведчанне: заява Васіля Каваля аб аднаўленнi яго ў лiку студэнтаў у 1928 годзе. Вясной i летам 1927 года ён працаваў сакратаром рэдакцыi «Маладняка». Восенню 1928 года В. Каваль зноў пачаў займацца ва ўнiверсiтэце, але пакiнуў яго ў 1929-м «па ўласным жаданні».

Ён пiсаў i друкаваўся тады шмат. З-пад пяра пісьменніка выйшлі апавяданнi «У супрадках», «Нянавiсць», «Крынiца», «Жнiво», артыкулы, казкi i iншыя творы. У 1928 годзе выйшла i яго другая кнiга «На загонах. Апавяданнi», якую таксама прыхiльна сустрэла крытыка.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

У 1928 годзе Каваль быў абраны членам Цэнтральнага бюро арганізацыi «Маладняк». У 1929 годзе выйшла чарговая кнiга пiсьменiка — «Крынiца», у якую ўвайшло некалькi апавяданняў, у тым лiку «Iлька», дзе ён расказаў аб жыццi цыган, аб iх iмкненнi пакiнуць жыццё на колах i пачаць працаваць на зямлi.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

У 1931 годзе В. Каваля прызвалі на службу ў Чырвоную Армiю. Па матэрыялах армейскага жыцця пiсьменнiк стварыў аповесць «Дзень палымнее» i аповесць для дзяцей «Санька-сiгналiст». Аднак служба ў армii скончылася не вельмi ўдала. Пісьменнік «…быў выключаны з радоў камсамола i дэмабiлiзаваны як класава-чужы. За сувязь з бацькам, якi ў гэты час быў выключаны з калектыўнай гаспадаркі «за ўдзел у развале калгаса».

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Ноччу 2 лiстапада 1936 года ў кватэру па вуліцы Маякоўскага ў Мінску, дзе жыў  Каваль, пастукалi, i ён быў арыштаваны. З пастановы на арышт бачна, што Васiль Каваль «…з’яўляецца актыўным
удзельнiкам контррэвалюцыйнай арганiзацыi, якая ставiла сваёй мэтай адарванне Беларусi ад Савецкага Саюза i ўтварэнне буржуазна-дэмакратычнай рэспублiкi…»

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Следчым трэба было даказаць, што В. Каваль — «шпiён, нацыяналiст i контр­рэвалюцыянер». Дарэчы, ён гэта не адмаўляў i падпiсваў усе пратаколы. Несумненна тое, што яго зламалi з самага пачатку. У органах НКУС быў вельмi шырокi выбар метадаў уздзеяння на арыштаваных, i не толькi фiзiчных — ставiлi пад пагрозу жыццё жонкi, родных.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

29 кастрычнiка 1937 года Каваля растралялі. Як вядома, ў той жа дзень расстралялі яшчэ 9 пісьменнікаў — Анатоля Вольнага, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Валерыя Маракова, Васіля Сташэўскага, Ізі Харыка, Міхася Чарота, Зяму Піваварава i Платона Галавача.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Калi ў хрушчоўскую адлiгу пачалi пераглядаць справы рэпрэсiраваных, 19 снежня 1956 г. Саюз пiсьменнiкаў Беларусi звярнуўся ў Вярхоўны суд БССР з лiстом за подпiсам П. Броўкi i М. Калачынскага, у якiм гаварылася, што В. Каваль быў адным з таленавiтых беларускiх празаiкаў. І 24 верасня
1957 года Ваенная калегiя Вярхоўнага суда СССР пастанавiла: «Прыгавор адмянiць i справу аб iм спынiць за адсутнасцю саставу злачынства».

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Васiля Каваля не забылi на Беларусi. У 1959 годзе была выдадзена яго кніга «Выбра­нае: Аповесцi i апавяданнi», у 1961 годзе надрукавaны асобнай кнiгай аповесцi «Следапыт», «Санька-­сiгналiст», а ў 1966 годзе ўрывак з апoвесцi «Следапыт» увайшоў у хрэстаматыю па беларускай савецкай лiтаратуры. У 1967 годзе выйшла «Анталогiя беларускага апавядання» (том 1), дзе змешчана апавяданне «Iлька». Яно было ўключана ў зборнiкi ў Балгарыi i ў Германii (ГДР).

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Імя Васіля Каваля носяць вуліцы ў Магiлёве і ў вёсцы Сава, а ў Саўской сельскай бiблiятэцы ёсць мемарыяльны пакой. У Горках у 1998 годзе аб жыцці і творчасці пісьменніка была выдадзена брашура “Сын зямлі”.

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Дошку ў гонар рэпрэсаванага пісьменніка адкрылі ў Саве

 

Уладзімір Ліўшыц

Фота Міхаіла Ляўцова


←ЧС не знают границ. В Беларуси прошли международные учения аварийно-спасательных служб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика